Справка по книгам 

+375 (17) 399-73-80


Пн - Чт: 8.30 - 13.00, 13.30 - 17.12
Пт: 8.30 - 13.00, 13.30 - 16.12

Збіраем партфель ад «А» да «Я» з нашай кнігарняй «Спадчына»!

Колькі каштуюць сшыткі, вокладкі для падручнікаў, ручкі, іншыя канцтавары і што найлепш падарыць школьніку ў гонар 1 Верасня? Журналісты «Маладзечанскай газеты» разам з прадаўцамі магазіна «Спадчына» ААТ «Белкніга» дапамагалі збіраць партфелі вучням гарадскіх і сельскіх школ.

 

У кнігарні - у аддзелах канцтавараў, мастацкай літаратуры на першым паверсе па-новаму расстаўлены паліцы з таварам, іх выкладка стала больш адкрытай і даступнай, з’явілася больш свабоднага месца.

 



- Мы ўлічылі пажаданні пакупнікоў, пастараліся, каб ім было зручна выбіраць кнігі, канцтавары. У магазіне працавалі дызайнеры з аддзела арганізацыі гандлю ААТ «Белкніга», і вынік іх працы нас радуе, - адзначае кіраўнік. – Асартымент тавараў пашырыўся, сёння мы прапануем больш за 10 тысяч найменняў канцтавараў, у пераважнай большасці айчыннай вытворчасці. Хіба што стрыжні ў шарыкавыя ручкі расійскай вытворчасці, бо ў Беларусі іх пакуль не выпускаюць.

 

Ажыятаж на школьныя тавары адчуваецца. І чым менш застаецца да 1 верасня, тым больш вучняў і іх бацькоў заходзяць у кнігарню...




Пра асартымент, цэны і настрой бацькоў і вучняў - чытайце ў «Маладзечанскай газеце» за суботу, 10.08.2019 г.

 

Крыніца: Анжаліка Крупянькова.

Фота: Аляксей Платко.

Возврат к списку