Справка по книгам 
+375 (17) 399-73-80 


Пн - Чт: 8.30 - 13.00, 13.30 - 17.00

Пт: 8.30 - 13.00, 13.30 - 16.00

У кнігарні «Светач» пачала сваю працу «Літаратурная кавярня»!

Цудоўная навіна для нашых пакупнікоў і аматараў кавы! У нашай кнігарні «Светач» (Мінск, пр-т Пераможцаў, 11, 2-гі паверх) адбылося доўгачаканае адкрыцце «Літаратурнай кавярні» — з кавай, гарбатай і смачняшкамі!



 

Цяпер атрымаць асалоду ад толькі што купленай кнігі можна не выходзячы з кнігарні! Як? Вось вам лайфхак!

 

Падымаецеся на другі паверх, замаўляеце кубачак эспрэса/капучына/амерыкана/латэ ці гарбаты, паглыбляецеся ў утульную, хатнюю атмасферу чытання ў самым цэнтры любімага горада!


 

З часам плануецца пашырыць выбар смачняшак, але ўжо зараз раім пачаставацца торцiкамі «Медавік», «Чырвоны аксаміт» і фісташкавым; карамельным чызкейкам і пірожнымі.


 

Ацаніць смак нашай кавы прапануем з 10:00 да 22:00 штодзённа!

Возврат к списку