Справка по книгам 

+375 (17) 399-73-80


Пн - Чт: 8.30 - 13.00, 13.30 - 17.00

Пт: 8.30 - 13.00, 13.30 - 16.00

«Сустрэчы з Караткевічам» у «Светачы», выпуск 4: фотасправаздача!

14 траўня ў нашай кнігарні «Дом книги «Светоч» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбылася чацвёртая імпрэза з цыкла «Сустрэчы з Караткевічам».



У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак і галоўны рэдактар часопіса «Нёман» Юлія Алейчанка.



Тэма сустрэчы — «Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы».



Цыкл «Сустрэчы з Караткевічам» — гэта некалькі імпрэзаў, дзе пойдзе размова аб асобе, творчасці і жыццёвым шляху знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Цыкл прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

Арганізатарамі праекта з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ААТ «Белкніга» і выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Відэазапіс імпрэзы можна будзе знайсці на нашым Youtube-канале.

Возврат к списку