Справка по книгам 

+375 (17) 399-73-80


Пн - Чт: 8.30 - 13.00, 13.30 - 17.00

Пт: 8.30 - 13.00, 13.30 - 16.00

«Сустрэчы з Караткевічам: выпуск 5» у кнігарні «Дом книги «Светоч»!

21 траўня а 12-й гадзіне ў нашай кнігарні «Дом книги «Светоч» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбудзецца пятая імпрэза з цыкла «Сустрэчы з Караткевічам».

 

У мерапрыемстве прымуць удзел беларускі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік, перакладчык і публіцыст Анатоль Бутэвіч і дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак.

 

Тэма сустрэчы — «Караткевіч і беларуская літаратура, часопісы 20 стагоддзя».

 

Цыкл «Сустрэчы з Караткевічам» — гэта некалькі імпрэзаў, дзе пойдзе размова аб асобе, творчасці і жыццёвым шляху знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Цыкл прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

 

Арганізатарамі праекта з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ААТ «Белкніга» і выдавецтва «Мастацкая літаратура».

 

Відэазапіс імпрэзы можна будзе знайсці на нашым Youtube-канале.

Возврат к списку