Справка по книгам

+375 (17) 399-73-80


Понедельник-четверг: 8.30-13.00, 13.30-17.00
Пятница: 8.30-13.00, 13.30-16.00

Прэзентацыя кнiгi «Бася i яе чароўны свет» ў кнігарні «КнiгаПолiс»!

3 кастрычніка а 13-й гадзiне ў нашым «КнiгаПолiсе» (г. Мiнск, вул. Сурганава, 46) адбудзецца прэзентацыя кнiгi «Бася i яе чароўны свет» мастачкi і пісьменніцы Надзi Букi! Кніга выйшла ў гэтым годзе ў Выдавецкім доме «Звязда».

 

На прэзентацыі вас чакаюць новыя героі – гласпіі, бубласы, Пува, Атыкека... Не хвалюйцеся, са ўсімі вас з задавальненнем пазнаёміць сама пісьменніца! Як і ў першай кнізе, Бася вучыцца дабрыні і спачуванню блізкаму. А мы з вамі вучімся верыць у цуды і ствараць свае ўласныя чароўныя сусветы!

 

Набыць кнігу вы можаце ва ўсіх нашых кнігарнях!

 

Чакаем вас у нас!


Возврат к списку