Справка по книгам 

+375 (17) 399-73-80


Пн - Чт: 8.30 - 13.00, 13.30 - 17.00

Пт: 8.30 - 13.00, 13.30 - 16.00

Прэзентацыя кніг Віктара Кажуры ў кнігарні «Дом кнігі «Светач»!

16 мая аб 11-й гадзіне ў нашай адноўленнай кнігарні «Дом кнігі «Светач»(пр-т Пераможцаў, 11) адбудзецца прэзентацыя адразу дзвюх кніг Віктара Кажуры — «Азбука ў вершах і малюнках» і «Маленькая азбука вялікай краіны»! Вас чакае шмат усякiх розных цікавасцей — вясёлыя гульні, падарункі ўсім і, канешне, розыгрыш кніг (спасылка тут)!

 

Мерапрыемства праводзіцца сумесна з выдавецтвам «Пачатковая школа»!

 

 

«Азбука вялікай краіны» і «Азбука ў вершах і малюнках» гэта кнігі з прыгожымі малюнкамі на кожную літару алфавіта, якія адлюстроўваць факты, падзеі і з’явы, па якіх мы можам расказаць пра нашу краіну. Абавязкова спадабаецца маленькім беларусам і беларусачкам!

 

Прыходзьце на прэзентацыю, набывайце кніжку ў нашых кнігарнях і вучыце дзетак роднай мове! Чакаем вас у нас! :)

Возврат к списку