Навінкі выдавецкага дома «Звязда» ужо ў продажы ў нашых кнігарнях!

17 июля 2020

Навінкі выдавецкага дома «Звязда» ужо ў продажы ў нашых кнігарнях!

Навінкі выдавецкага дома «Звязда» ужо ў продажы ў нашых кнігарнях!

«75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне» (У. Ліхадзедаў):

 

Чарговая кніга вядомага гісторыка і калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава прысвечана 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Унікальная калекцыя арыгінальных даваенных, ваеннага часу і сучасных фотаздымкаў і паштовак, многія з якіх публікуюцца ўпершыню, выпускаў агітацыйных плакатаў “Раздавім фашысцкую гадзіну” дазваляе меркаваць пра няпросты шлях, які давялося прайсці нашай Айчыне, каб аднавіцца пасля ваеннага ліхалецця.

 

Для шырокага кола чытачоў.

 


 

«Блакада» (У. Ліхадзедаў):

 

Новы філакартычны альбом вядомага беларускага калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава, лаўрэата Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», будзе добрым памочнікам у вывучэнні сапраўднай, праўдзівай гісторыі. Старыя паштоўкі, многія з якіх мастацкія, фотаздымкі часоў Вялікай Айчыннай, дакументы і лісты жыхароў з блакаднага Ленінграда сваім родным і сябрам паўстаюць перад намі пераканаўчымі апавядальнікамі аб Ленінградскай блакадзе, адлюстроўваюць ваенныя падзеі і побыт звычайных гараджан, быццам жывыя сведкі страшнага, але не забытага часу.

 

Для шырокага кола чытачоў.

 


 

Набыць навінкі выдавецкага дома «Звязда» можна будзе ў кнігарнях сеткі «Белкніга», а таксама ў нашай інтэрнэт-кнігарні!