Справка по книгам 

+375 (17) 399-73-80


Пн - Чт: 8.30 - 13.00, 13.30 - 17.00

Пт: 8.30 - 13.00, 13.30 - 16.00

Кніга «Легендарныя героі беларускай гісторыі Хl – ХlХ стст.» ужо ў продажы!

Прыемная навіна для аматараў чытання!

У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет кніга вядомых аўтараў Ірыны Масляніцынай і Міколы Багадзяжа «Легендарныя героі беларускай гісторыі Хl – ХlХ стст.».


Гэтая кніга – своеасаблівы партал у мінулае Белай Русі. У падарожжа па розных эпохах, ад часоў самых ранніх да 19 стагоддзя, запрашаюць сваіх чытачоў Ірына Масляніцына і Мікалай Багадзяж. Вялікія бітвы і асветніцкія подзвігі, бліскучыя палітычныя рашэнні і плён мастацкай натхнёнасці, патрыятызм самаго вялікага кшталту, адухоўленасць самага узвышанага ўзору, самаадданасць у дружбе, вернасць у каханні, усё гэта сустренэцца вам на яе старонках.

Героі кнігі – не выдуманыя асобы, хаця жыццяпіс кожнага з іх ужо даўно аброс легендамі і паданнямі. Але сапраўдныя лёсы гэтых людзей: мудрых правіцеляў, праслаўленых палкаводцаў, бясстрашных змагароў за ажыццяўленне самых лепшых чалавечых ідэалаў, дзёрзкіх мысліцеляў, творцаў і асветнікаў, не менш цікавыя, чым легенды пра іх. І менавіта гэта спрабуюць даказаць аўтары выдання.

Князь Усяслаў Брачыславіч, які ўражваў розумы сучаснікаў сваёй непасрэднасцю і воінскім майстэрствам; яго дачка Зоя Усяслаўна, жанчына-лекарка, што праславіла сваё імя ў далёкай Візантыі; Давыд Гарадзенскі, палкаводзец, які не прайграў ніводнай бітвы; князь Лугвен (Сямён) Мсціслаўскі, герой Грунвальда; Тадэвуш Касцюшка, генерал свабоды; Міхал Клеафас Агінскі, выдатны палітык і аўтар самага славутага паланэза ў свеце… Пра іх і пра многіх іншых легендарных герояў Беларусі – гэтая кніга.

Набыць навінку можна ва ўсіх кнігарнях сеткі «Белкніга», альбо зрабіць замову праз нашу інтэрнэт-кнігарню і атрымаць зніжку 20%!

Жадаем прыемнага чытання!

Возврат к списку