«Гары Потэр і Таемная Зала»: старт продажаў пераносіцца на пазнейшы тэрмін

21 сентября 2020

«Гары Потэр і Таемная Зала»: старт продажаў пераносіцца на пазнейшы тэрмін

Панядзелак пачаўся з дрэнных навін: разам з выдавецтвам «Янушкевіч» мы вымушаны па тэхнічных прычынах перанесці старт продажаў беларускага выдання кнігі Дж.К. Роўлінг «ГАРЫ ПОТЭР І ТАЕМНАЯ ЗАЛА» на кастрычнік.

Месца правядзення застаецца ранейшым - знаемая кожнаму мінчуку кнігарня "Светач" (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11).

Аб новай даце старта продажаў паведамім пазней. Сачыце за навінамі на нашым сайце і ў сацыяльных сетках!