Справка по книгам 

+375 (17) 399-73-80


Пн - Чт: 8.30 - 13.00, 13.30 - 17.00

Пт: 8.30 - 13.00, 13.30 - 16.00

Пособия для подготовки к ЦТ-2020: белорусский язык

Централизованное тестирование уже близко! Мы предлагаем вашему вниманию подборку незаменимых пособий, которые помогут старшеклассникам и абитуриентам самостоятельно и качественно подготовиться к ЦТ!

 

«Цэнтралізаванае тэсціраванне. Беларуская мова. Зборнік тэстаў»:

 

Зборнік змяшчае тэставыя заданні па беларускай мове, прапанаваныя абітурыентам

пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання ў 2019 годзе. Да ўсіх заданняў

дадзены адказы. У выданні прыведзены таксама ўзоры бланка адказаў,

выкарыстанне якіх дапаможа набыць навыкі запаўнення бланка і пазбегнуць

тэхнічных памылак пры афармленні адказаў на тэсціраванні.

 

Рэкамендуецца вучням старшых класаў, абітурыентам для самастойнай падрыхтоўкі

да цэнтралізаванага тэсціравання 2020 года.

 

 

 

«Беларуская мова. Зборнік тэстаў»:

 

Зборнік змяшчае 10 варыянтаў тэставых заданняў па беларускай мове,

распрацаваных у адпаведнасці з праграмай уступных выпрабаванняў, а таксама

адказы да іх.

 

Рэкамендуецца вучням старшых класаў і абітурыентам для самастойнай падрыхтоўкі

да цэнтралізаванага тэсціравання.

 

 

 

«Беларуская мова. Зборнік тэстаў»:

 

Зборнік змяшчае 10 варыянтаў тэставых заданняў па беларускай мове,

распрацаваных у адпаведнасці з праграмай уступных выпрабаванняў, а таксама адказы

да іх.

 

Рэкамендуецца вучням старшых класаў і абітурыентам для самастойнай падрыхтоўкі

да цэнтралізаванага тэсціравання.

 

 

 

«Цэнтралізаванае тэсціраванне. Беларуская мова. Поўны зборнік тэстаў»:

 

Поўны зборнік тэстаў змяшчае тэставыя заданні (матэрыялы 2014–2017 гг. і

2018 г.), прапанаваныя Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў пры

правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання. Да ўсіх заданняў дадзены адказы.

У выданнях прыведзены таксама ўзоры бланка адказаў, выкарыстанне якіх

дапаможа набыць навыкі запаўнення бланка і пазбегнуць тэхнічных памылак пры

афармленні адказаў на тэсціраванні.

 

 

 

«Беларуская мова. ЦТ за 60 урокаў»:

 

Дапаможнік прызначаны для сістэматызацыі і паглыблення ведаў па беларускай мове

пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання. Утрымлівае даведачны матэрыял,

практыкаванні, тэсты з адказамі і каментарыямі.

 

Адрасуецца навучэнцам старшых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,

абітурыентам. Можа выкарыстоўвацца на факультатыўных занятках, а таксама для

самастойнай работы.

 

 

 

«Беларуская мова. ЦТ. Тэорыя. Прыклады. Тэсты»:

 

Дапаможнік прызначаны для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання.

Структура кнігі прадугледжвае сістэмнае паўтарэнне неабходнага тэарэтычнага

матэрыялу, яго замацаванне, выпрацоўку навыкаў выканання тэставых заданняў.

Дапаможнік ўтрымлівае даведачную інфармацыю па культуры маўлення, адказы да

практыкаванняў і ключы да тэстаў.

 

Рэкамендуецца старшакласнікам і абітурыентам для самастойнай працы. 

Будзе карысны настаўнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і выкладчыкам

падрыхтоўчых курсаў.

 

 

 

«Беларуская мова ў табліцах і схемах. Для школьнікаў»:

 

У кнізе ў форме табліц і схем сістэматызаваны тэарэтычныя звесткі па ўсіх асноўных

раздзелах школьнага курса беларускай мовы.

 

Вучэбны дапаможнік прызначаны для навучэнцаў агульнаадукацыйных школ,

гімназій, ліцэяў і каледжаў, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, абітурыентаў,

а таксама ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай.

 

 

 

 

«Беларуская мова. Усе складаныя тэмы»:

 

Дапаможнік уключае тэарэтычны і практычны матэрыял па некаторых праблемных

момантах у вывучэнні беларускай мовы. У канцы выдання прапануецца

кантрольны тэст па ўсім курсе, складзены па прынцыпах цэнтралізаванага тэсціравання,

і адказы да яго.

 

Адрасуецца старшакласнікам, абітурыентам, настаўнікам.

 

 

 

«Беларуская мова. Сшытак для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання»:

 

Выданне ўяўляе сабой практычны дапаможнік па беларускай мове

для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання і змяшчае практыкаванні,

тэматычныя тэсты, тэставы комплекс, а таксама адказы да кожнай часткі. Можа

выкарыстоўвацца як рабочы сшытак.

 

Дапаможнік будзе карысны навучэнцам, абітурыентам, настаўнікам, а таксама ўсім,

хто ўдасканальвае свае навыкі і ўменні ў граматыцы і практыцы маўлення.

 

 


Возврат к списку