RATING ALL.BY

В продажу поступила новая серия книг Владимира Короткевича

В книжных магазинах ОАО "Белкнига" можно купить новую серию книг Владимира Короткевича. Самые известные произведения исторического и детективного жанра классика белорусской литературы Владимира Короткевича были переизданы издательством "Попурри".

Вы можете купить сразу всю серию либо отдельно любую из шести книг новой серии: «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Сівая легенда. Ладдзя Роспачы. Цыганскі кароль», «Зброя», «Чазенія. Выбраныя творы».

Книги Владимира Короткевича - отличный подарок к Рождеству и Новому году.

left

Дзікае паляванне караля Стаха
Уладзiмiр Караткевiч
Год издания: 2017
Издательство: Попурри
Страниц: 272
Переплёт: твердый

ISBN: 978-985-15-3419-3

Гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха» — адзін з найбольш папулярных твораў класіка беларускай лiтаратуры Уладзіміра Караткевіча. Створаная паводле класічных канонаў прыгодніцкай рамантыкі, гэтая аповесць мае і нешта сваё, адметнае, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць, а можна хіба адчуць.

left

Чорны замак Альшанскі
Уладзiмiр Караткевiч
Год издания: 2017
Издательство: Попурри
Страниц: 496
Переплёт: твердый

ISBN: 978-985-15-3422-3

«Чорны замак Альшанскі» — класічны беларускі дэтэктыў. У ім, як і ў іншых творах Караткевіча, выяўляецца містычная повязь часу. Нездарма галоўны герой гэтага знакавага для беларускай культуры рамана Антон Косміч кажа: «Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае — асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў». Для Косміча пошукі скарбаў роду Альшанскіх ператвараюцца не толькі ў цікавую прыгоду, але і ў барацьбу за ўстанаўленне праўды і справядлівасці, у якой яму дапамагаюць самыя розныя персанажы: супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі, святы айцец, вартаўнік замка і касцёла, кіраўнік археалагічнай экспедыцыі. Гэта адзін з найвядомейшых твораў Уладзіміра Караткевіча.

left

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Уладзiмiр Караткевiч
Год издания: 2017
Издательство: Попурри
Страниц: 688
Переплёт: твердый

ISBN: 978-985-15-3390-5

Адзін толькі радок у летапісе, які апавядае пра з’яўленне ілжэхрыста ў Гародні — і з яго, бы з насення, вырастае гісторыя Юрася Братчыка, спярша пабітага жыццём бадзяжнага актора і махляра, а потым — народнага заступніка, змагара, філосафа. Уладзімір Караткевіч, які пісаў раман у эпоху ваяўнічага атэізму, здолеў расквеціць свой твор цытатамі з Евангелля і апісаннямі цудаў, якія творыць гарадзенскі Хрыстос. Не забыўся пісьменнік і пра цмокаў, што насялялі калісьці Лепельскае возера. Урэшце Караткевіч прывёў свайго героя ў рай, які вельмі нагадвае заможны беларускі падворак…

left

Сівая легенда. Ладдзя Роспачы. Цыганскі кароль
Уладзiмiр Караткевiч
Год издания: 2017
Издательство: Попурри
Страниц: 240
Переплёт: твердый

ISBN: 978-985-15-3386-8

У сівой беларускай даўніне Уладзімір Караткевіч адшукаў iпераказаў сучаснiкам драматычныя, пранізліва-кранальныя гісторыі пра каханне, высакароднасць і незнішчальную любоў да жыцця. Барвяны нобіль Раман Ракутовіч падымае мужыцкі бунт, каб заваяваць волю для прыніжаных суайчыннікаў і для сваёй каханай, прыгоннай сялянкі Ірыны («Сівая легенда»). Якое ж вытанчанае ў сваёй жорсткасці пакаранне рыхтуюць для закаханых бязлітасныя суддзі? Герой «Ладдзі Роспачы» Гервасій Выліваха бавіць час на вясёлых ігрышчах і ў любоўных прыгодах. «Бабздыр несамавіты» яшчэ не ведае, хто будзе яго апошняя ў жыцці жанчына, якое будзе яго апошняе каханне і чым завершыцца ягоны шахматны паядынак з пані Смерцю. Фантастыка, містыка, страхі, гумар шыбенікаў — у гэтым творы ўсё, чым вабіць літаратурнае барока. Шляхцічу Міхалу Яноўскаму наканавана патрапіць у мройную дзяржаву цыганоў і сустрэцца з яго вялікасцю Якубам Першым... («Цыганскі кароль»).

left

Зброя
Уладзiмiр Караткевiч
Год издания: 2017
Издательство: Попурри
Страниц: 144
Переплёт: твердый

ISBN: 978-985-15-3389-9

Гістарычная аповесць «Зброя» тэматычна знітаваная з раманам «Каласы пад сярпом тваім», але гэта не працяг, а сваеасаблівае адгалінаванне ад выдатнага эпічнага твору. Сярод герояў аповесці — ужо знаёмыя чытачам «Каласоў» Алесь Загорскі, Мсціслаў Маеўскі, браты Кандрат і Андрэй Кагуты. Дзеянне адбываецца ў 1862 годзе ў Маскве, куды Алесь са сваімі сябрамі прыязджае па даручэнні Кастуся Каліноўскага здабываць зброю будучым паўстанцам. Гэта ці не самы антыімперскі твор Караткевіча, у якім надзвычай жорстка выкрываецца самадзяржаўны лад царскай Расіі сярэдзіны пазамінулага стагоддзя. Беларускі пісьменнік расказаў пра «золатагаловую» і яе тагачасныя норавы адметна і яскрава, не саступаючы ў майстэрстве свайму цёзку Уладзіміру Гіляроўскаму з ягонай знакамітай кнігай «Масква і масквічы».

left

Чазенія. Выбраныя творы
Уладзiмiр Караткевiч
Год издания: 2017
Издательство: Попурри
Страниц: 288
Переплёт: твердый

ISBN: 978-985-15-3387-5

Дзеянне аповесці Уладзіміра Караткевіча «Чазенія» адбываецца на Далёкім Усходзе, у краі з унікальнай фаўнай і раслінамі-рэліктамі. На фоне экзатычнай прыроды разгортваецца гісторыя кахання, падобнай да якой не вычытаеш больш нідзе. Севярын Будрыс з роднае Беларусі трапляе ў краіну, дзе на непажаданых гасцей сварыцца сярдзіты бурундук, а па начах вакол паляўнічага дамка блукае леапард. Там на святло ліхтара прылятае гіганцкі матыль «Блакітная ордэнская стужка» i таемна цвіце жэньшэнь. А на голых камянях і скалах пражывае свой кароткі век дзіўная расліна — чазенія. Ахутаная таямніцаю і жанчына, якую сустракае тут Севярын, — Гражына Арсайла. У якія краі ні прывандраваў бы герой Уладзіміра Караткевіча — у Паўночную Афрыку, на Ціхі акіян, у Шатландыю, — паўсюль ён будзе ўспамiнаць сваю «сінюю-сінюю» Беларусь.



15.12.2017