Справка по книгам

+375 (17) 399-73-80

Понедельник-четверг: 8.30-13.00, 13.30-17.00
Пятница: 8.30-13.00, 13.30-16.00

Прэзентацыя новай кнігі беларускага пісьменніка Сяргея Чыгрына ў Слоніме!

16 жніўня а 13 гадзіне ў нашай кнігарні «Сонет» (вул. Чырвонаармейская, 40) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі вядомага беларускага пісьменніка, празаіка, паэта і журналіста Сяргея Чыгрына«Слонімшчына: гістарычныя нататкі»!

 

У кнізе аўтар адпраўляе чытача ў падарожжа ў часе. Ён знаёміць з мінулым і сучасным Слоніма і яго ваколіц. Фотаздымкі і малюнкі дазваляюць праўдзіва паказаць тое, што было ўчора і шмат гадоў таму назад. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну Слонімшчыны, чакаюць новыя адкрыцці і сустрэчы.

 

У прэзентацыі прымуць удзел аўтар кнігі Сяргей Чыгрын, прадстаўнікі райвыканкама, дырэктар выдавецтва «Беларусь» Сяргей Пешын, намеснік дырэктара выдавецтва Марына Ланцэтава, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і СМІ.

 

Запрашаем ўсіх чытачоў на сустрэчу з аўтарам!

Возврат к списку