RATING ALL.BY

Прэзентацыя кнігі Марыны Шупо «Птушыная азбука»

Запрашаем на прэзентацыю кнігі Марыны Шупо «Птушыная азбука».

Кніга ў гульнявой форме знаёміць маленькіх чытачоў з алфавітам, а цікавыя вершы і прыгожыя малюнкі дапамагаюць даведацца пра розных птушак і іх звычкі. «Птушыная азбука» асабліва карысная для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Усіх гасцей чакаюць падарункі! У кожнага ёсць магчымасць атрымаць аўтограф аўтара і стаць уладальнікам запаветнай кнігі, якая будзе разыгрывацца напрыканцы сустрэчы.

Паведаміце нам, калі вырашыце абрадаваць нас і прыйсці на сустрэчу, — і мы занясем Вас у спіс гасцей!

Запісацца на сустрэчу: (017) 233-99-34 (029) 372-88-10

e-mail: pshtrade@mail.ru

Колькасць месцаў абмежавана.

Чакаем Вас і Вашых дзяцей 25 студзеня ў 18:00 у краме “КнігаПоліс”. Уваход вольны!