Аб святкаванні Дня беларускага пісьменства
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь" Дзень беларускага пісьменства штогод адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня.
Традыцыйна свята пісьменства праводзіцца ў гістарычных і культурных цэнтрах нашай краіны, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў Беларусі розных часоў.
Дзень беларускага пісьменства праходзіў у наступных гарадах Беларусі:
1994, 2003 – Полацк
1995, 2004 – Тураў
1996 – Навагрудак
1997 – Нясвіж
1998 – Орша
1999 – Пінск
2000 – Заслау'е
2001 – Мсціслаў
2002 – Мір
2005 – Камянец
2006 – Паставы
2007 – Шклоў
2008 – Барысаў
2009 - Смаргонь
Селета свята адбудзецца 5 верасня ў г. Хойнікі Гомельскай вобласці.
Штогадова ў святочных мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства прымаюць удзел высокія афіцыйныя асобы Рэспублікі Беларусь, дзеячы літаратуры, культуры, навукі, мастацтва, журналісты, прадстаўнікі пасольстваў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, замежныя дэлегацыі.
За час свайго існавання Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Святочныя мерапрыемствы праходзяць не толькі ў горадзе-сталіцы, але і па ўсёй рэспубліцы. Гэта – тэматычныя ўрокі, лекцыі, семінары, творчыя сустрэчы з вучонымі, пісьменнікамі, дзеячамі культуры, педагогамі.
Дзень беларускага пісьменства, у аснову канцэпцыі якога пакладзена ідэя прапаганды здабыткаў айчыннай пісьмовай культуры, пераемнасці духоўных традыцый Беларусі, дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, жывымі сведкамі творчага працэсу стварэння кнігі, газеты і часопісы.
Як і заўсёды ў рамках свята адбудзецца навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да Святыняў" з благадатным агнём ад Гроба Гасподняга. Яна пачнецца ў Мінску 31 жніўня і пройдзе праз святыя мясціны Міншчыны, Брэстчыны і Гомельшчыны.
4 верасня ў в. Глинішча на радзіме І. Мележа адбудзецца пасяджэнне "круглага стала" на тэму "Літаратура як сродак міжкультурнага дыялога" з удзелам замежных пісьменнікаў, а таксама навукова-практычная канферэнцыя "Хойніцкія чытанні".
5 верасня першай падзеяй святочнага дня стане Божая Літургія ў Саборы Праабражэння Гасподняга.
Галоўнымі месцамі правядзення свята абраныя Цэнтральная гарадская плошча і Гарадскі парк.
На Цэнтральнай плошчы будзе размешчана галоўная сцэна, дзе адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства, а таксама шматлікія канцэртныя выступленні мастацкіх калектываў Гомельскай вобласці і вячэрні святочны канцэрт. На сцэне Летняга амфітэатра ў Гараскім парку пройдзе цырымонія ўзнагароджання пераможцаў нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі" і Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, літаратурнай крытыкі, дзіцячай літаратуры, выступленні мастацкіх калектываў беларускага і ўкраінскага Палесся, прэзентацыі беларускіх выдавецтваў.
У Гарадскім парку на працягу дня з 10.00 да 19.00 гадзін пройдзе Фестываль кнігі і прэсы. Тут будуць прадстаўлена экспазіцыя "Кнігі Беларусі", разгорнуцца тэматычныя выстаўкі, а таксама экспазіцыі прадпрыемстваў "Саюздрук", вядучых рэспубліканскіх перыядычных выданняў і "СМІ Гомельшчыны". Таксама адбудуцца прэзентацыі перыядычных выданняў, беларускіх выдавецтваў і новых кніг, сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі, выдаўцамі, журналістамі.
На працягу ўсяго дня будуць праходзіць святочныя мерапрыемствы, у прыватнасці канцэрты, гульні на Дзіцячай пляцоўцы ў парку, спартыўная праграма на гарадскім стадыёне, свята народнага мастацтва ў Горадзе майстроў, свята беларускага кіно ў кінатэатры "Юбілейны".
Адметнай падзеяй Дня беларускага пісьменства стане адкрыццё комплексу "Сядзібны дом" у Гарадскім парку. Гэта – архітэктурны помнік ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў у стылі неакласіцызму, у якім разгорнецца экспазіцыя Хойніцкага краязнаўчага музея. У сядзібе ў час свята пройдзе мастацкі плэнэр "Хонікшчына сучасная", на якім будуць прадстаўлены творы маладых мастакоў.
Увечары на галоўнай сцэне пройдзе цырымонія ўрачыстага закрыцця свята, перадача эстафеты – сімвалічнага вымпела гораду-сталіцы будучага свята (г.Ганцавічы Брэстскай вобласці) і святочны канцэрт з удзелам вядомых мастацкіх калектываў рэспублікі.
Источник: Министерство информации Республики Беларусь