Справка по книгам

+375 (17) 399-73-80

Понедельник-четверг: 8.30-13.00, 13.30-17.00
Пятница: 8.30-13.00, 13.30-16.00

Фотасправаздача з прэзентацыі кнігі «Балотныя прыгоды»!

2 красавіка у нашай краме «КнігаПоліс» (вул. Сурганава, 46) прайшла прэзентацыя кнігі «Балотныя Прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі» вядомай беларускай пісьменніцы Алены Масла! Пісьменніца распавяла чытачам пра сваю кніжку, а дзеткі, у сваю чаргу, з цікавасцю слухалі аўтара, адгадвалі загадкі, задавалі розныя пытанні. 



Выдавецтва «Пачатковая школа», каб зацікавіць маленькіх чытачоў яшчэ больш, падрыхтавала шмат цудоўных пацех: дзеці з задавальненнем фатаграфавалісь з аўтарам, малявалі, гулялі ў гульні, атрымлівалі падарункі! 






Адным з самых хвалюючых момантаў прэзентацыі стаў розыгрыш кнігі «Балотныя прыгоды». Яе атрымаў вось гэты цудоўны хлопчык і пісьменніца з задавальненнем паставіла свой аўтограф. 





Потым хлопчыкаў і дзяўчынак запрасілі пачаставацца смачным журавінавым морсам і іншымі смачняшкамі. У канцы прэзентацыі адбылася аўтограф-сесія і фотасесія з аўтарам. 





Алена Масла (пісьменніца), Вольга Ваніна (дырэктар выдавецтва «Пачатковая школа», Алена Левiцiна (рэдактар кнiгi). 


Фото: Яна Сабіна.

Поўная фотасправаздача з прэзентацыі знаходзіцца тут. https://vk.com/album-72449532_261922103

Возврат к списку