RATING ALL.BY

Новинки издательства "Мастацкая літаратура"

               

Караткевіч, У.С.  Збор твораў : у 25 т. Т. 14 : Публіцыстыка : эсэ-рэцэнзіі : эсэ-лісты : матэрыялы для газеты “Боевая вахта” : 
суаўтарства : інтэрв’ю : літаратуразнаўства, 1946–1983

 

 

Караткевіч, У.С. Збор твораў : у 25 т.
Т. 14 : Публіцыстыка : эсэ-рэцэнзіі : эсэ-лісты : матэрыялы для газеты “Боевая вахта” : суаўтарства : інтэрв’ю : літаратуразнаўства, 1946–1983

Караткевіч, У.С. Збор твораў : у 25 т. / рэдкалегія: Алесь Бельскі [і інш.] ; прадмова, падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі Анатоля Вераб'я ; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Філалагічны факультэт. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — Т. 14 : Публіцыстыка : эсэ-рэцэнзіі : эсэ-лісты : матэрыялы для газеты “Боевая вахта” : суаўтарства : інтэрв’ю : літаратуразнаўства, 1946–1983 / рэдактар тома Віктар Іўчанкаў. — 510 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-02-1735-6 (у пер.).
У першы раздзел чатырнаццатага тома Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі публіцыстычныя творы, друкаванне якіх распачата ў дванаццатым і трынаццатым тамах. У прыватнасці, змешчаны эсэ-рэцэнзіі, эсэ-лісты, матэрыялы для газеты «Баявая вахта», інтэрв’ю і артыкулы, напісаныя ў суаўтарстве.

Другі раздзел тома складаюць літаратуразнаўчыя даследаванні пісьменніка.


Улашчанка, Л.А.  Ножкі сараканожкі

 

 

Улашчанка, Л.А. Ножкі сараканожкі

Улашчанка, Л.А. Ножкі сараканожкі : казкі : для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту / мастак П. Кандрусевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — 32 с. : каляр. іл. — 500 экз. — ISBN 978-985-02-1722-6.
А можа, і для дзядуль і бабуль. Менавіта яны часцей за ўсё іх чытаюць сваім унукам і ўнучкам. Гэтая кніжачка можа паслужыць хоць і невялікім, але прыкладам адносін дарослых з дзецьмі, памагчы малому, яшчэ нявопытнаму чалавеку спазнаваць простыя і часам не вельмі зразумелыя рэчы ў жыцці.

Казкі для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.


Лынькоў, М.  Міколка-паравоз

 

 

Лынькоў, М. Міколка-паравоз

Лынькоў, М. Міколка-паравоз : аповесць. — Мастацкая літаратура, 2016. — 126 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-02-1744-8.
“Міколка-паравоз” — шырока вядомая аповесць народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова пра жыццё і прыгоды хлопчыка Міколкі, сына чыгуначніка.


Фядотаў, У.М.   Мёртвыя застаюцца жывымі

 

 

Фядотаў, У.М. Мёртвыя застаюцца жывымі

Фядотаў, У.М. Мёртвыя застаюцца жывымі : аповесць. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — 94 с. — 224 экз. — ISBN 978-985-02-1137-8.
На крутом беразе Шчары, сярод стромкіх сосен і прыгажунь бяроз, раскінулася вёска Вялікая Воля. Жывуць тут добрыя, працавітыя людзі. Разам з усім беларускім народам яны самааддана працуюць на калгасных палетках, жадаюць міру і шчасця ўсім людзям на зямлі.вяскоўцы не любяць цяжкіх успамінаў аб мінулай вайне. Іх цікавіць жыццё, а не смерць. І толькі высокі помнік сярод вёскі нагадвае аб страшэннай трагедыі, якая адбылася тут больш за 20 гадоў таму.

У гэтай аповесці расказваецца аб самаадданай барацьбе жыхароў Вялікай Волі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аб той дзікай расправе, якую ўчынілі гітлераўцы над старымі і малымі велікавольцамі.


Купала, Я.  Расцвіла непагаслай зарой

 

 

Купала, Я. Расцвіла непагаслай зарой

Купала, Я. Расцвіла непагаслай зарой : вершы, паэмы, п’есы / укладанне Віктара Шніпа. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — 254 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-02-1742-4.
У кнігу народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (1882— 1942) увайшлі вершы розных гадоў, паэмы, п’есы «Паўлінка» і «Раскіданае гняздо».


Сэрцам народжаны спеў

 

 

Сэрцам народжаны спеў

Сэрцам народжаны спеў : зборнік паэзіі / укладанне Аксаны Спрынчан. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — 142 с. — (Школьная бібліятэка). — 30 370 экз. — ISBN 978-985-02-1704-2 (у пер.).
У гэты зборнік увайшлі вершы для чытання ў Х класе. Класічная паэзія Уладзіміра Жылкі, Уладзіміра Lубоўкі, Язэпа Пушчы, Петруся Броўкі, Максіма Танка, Аркадзя Куляшова, Пімена панчані і Уладзіміра Караткевіча зацікавіць школьнікаў, настаўнікаў, студэнтаў і ўсіх аматараў прыгожага пісьменства.


Дубоўка, У.М., Жылка, У.А., Пушча, Я.  Творы

 

 

Дубоўка, У.М., Жылка, У.А., Пушча, Я. Творы

Дубоўка, У.М., Жылка, У.А., Пушча, Я. Творы / уклад. і камент. І.Э. Багдановіч ; навук. рэд. Я.А. Гарадніцкі ; Ін-т літаратуразнаўства ім. Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — 726 с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры : у 50 т. ; т. 13). — 1 200 экз. — ISBN 978-985-02-1732-5 (у пер.).
У кнізе прадстаўлена творчасць найбольш самабытных і яркіх паэтаў першай траціны ХХ стагоддзя — Уладзіміра Дубоўкі, Уладзіміра Жылкі і Язэпа Пушчы. Склаўшыся як творчыя асобы ў «Маладняку», а потым утварыўшы ў 1926 г. літаратурнае аб’яднанне «Узвышша» (У. Жылка далучыўся крыху пазней як заходнебеларускі паэт), яны сталі лідарамі літаратурнага працэсу 1920-х гг., паэтамі-наватарамі, якія смела выкарыстоўвалі стылістыку сучасных ім авангардных плыняў, эксперыментавалі са словам у пошуках новага мастацкага стылю, сугучнага ўзрушліва-«бурапеннаму» пералому эпох. Упершыню ў гэтым выданні друкуецца поўная рэдакцыя верша «Праметэй» У. Жылкі, узнаўляюцца і ўдакладняюцца аўтэнтычныя аўтарскія рэдакцыі іншых твораў.


Жывёльны свет

 

 

Жывёльны свет

Жывёльны свет / аўтар тэксту Алесь Бадак ; мастак Вольга Максімовіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — 56 с. : каляр. іл. — (100 беларускіх назваў). — 1 000 экз. — ISBN 978-985-02-1729-5.
Як перакладаецца на беларускую мову слова «сверчок»? А «косуля», «обезьяна», «чибис», «щегол», «глухарь»? Вам адразу цяжка адказаць? Значыць, гэтая кніга для вас. У ёй даюцца беларускія адпаведнікі рускіх назваў 100 прадстаўнікоў жывёльнага свету, а таксама прыводзяцца шматлікія цікавыя факты, звязаныя з іх існаваннем на нашай планеце.


Максім Багдановіч. Я не самотны…

 

 

Максім Багдановіч. Я не самотны…

Максім Багдановіч. Я не самотны… : успаміны, артыкулы, вершы, пераклады / укладальнік В. Шніп ; мастак У. Свентахоўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — 335 с. : каляр. іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-02-1719-6 (у пер.).
У кнігу ўвайшлі ўспаміны і артыкулы пра генія беларускай зямлі Максіма Багдановіча, напісаныя ягонымі сучаснікамі, а таксама амаль усе паэтычныя творы паэта. Кніга багата ілюстраваная і выдаецца ў падарункавым фармаце да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.


Бядуля, З.  Бліночак з неба

 

 

Бядуля, З. Бліночак з неба

Бядуля, З. Бліночак з неба : казкі / уклад. А. Спрынчан ; іл. А. Каравай-Лойкі, С. Слуцкай. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — 223 с. : іл. — 500 экз. — ISBN 978-985-1699-1 (у пер.).
У кнігу класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі (1886—1941) увайшлі казкі, любімыя многімі пакаленнямі чытачоў.


Караткевіч, У.  Збор твораў : у 25 т. Т. 13 : 
Публіцыстыка ; З жыццяпісу ; Адказы на пытанні ; Эсэ-партрэты ; Эсэ-артыкулы ; Эсэ-фельетоны : 1957—1982

 

 

Караткевіч, У. Збор твораў : у 25 т.
Т. 13 : Публіцыстыка ; З жыццяпісу ; Адказы на пытанні ; Эсэ-партрэты ; Эсэ-артыкулы ; Эсэ-фельетоны : 1957—1982

Караткевіч, У. Збор твораў : у 25 т. / падрыхт. тэкстаў і камент. Пятра Жаўняровіча ; рэд. тома Віктар Іўчанкаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — Т. 13 : Публіцыстыка ; З жыццяпісу ; Адказы на пытанні ; Эсэ-партрэты ; Эсэ-артыкулы ; Эсэ-фельетоны : 1957—1982. — 494 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-02-1725-7 (у пер.).
У трынаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі публіцыстычныя творы, друкаванне якіх распачата ў дванаццатым томе. У прыватнасці, пададзена аўтабіяграфія і адказы на пытанні, змешчаны эсэ-партрэты, прысвечаныя знакавым постацям беларускай, украінскай і рускай гісторыі ды культуры, эсэ-артыкулы і эсэ-фельетоны, у якіх разглядаюцца розныя аспекты жыцця грамадства.


Зямля пад белымі крыламі

 

 

Зямля пад белымі крыламі

Зямля пад белымі крыламі : зборнік твораў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — 270 с. — (Школьная бібліятэка). — 2 000 экз. — ISBN 978-985-02-1733-2 (у пер.).
Гэта кніга пра Беларусь — своеасаблівае эсэ-даследаванне. Размова ў ёй ідзе пра прыроду краіны, фаўну і флору, фальклор і этнаграфію, пра сівую мінуўшчыну і блізкі нам час. А распавядаюць пра ўсё гэта юнаму чытачу вядомыя пісьменнікі Віталь Вольскі і Уладзімір Караткевіч, творы якіх уваходзяць у школьную праграму і нязменна цікавыя розным пакаленням.


Ад шчырага сэрца : падарунак любай маме

 

 

Ад шчырага сэрца : падарунак любай маме

Ад шчырага сэрца : падарунак любай маме / укладальнік А. Бадак. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — 255 с. : каляр. іл. — 1 600 экз. — ISBN 978-985-02-1724-0 (у пер.).
У зборніку расказваецца пра маці знакамітых айчынных пісьменнікаў, мастакоў, музыкантаў, рэжысёраў, а таксама сусветна вядомых прадстаўнікоў розных творчых прафесій. Адзін з раздзелаў складаюць вершы і апавяданні, прысвечаныя самаму дарагому чалавеку ў свеце.

Кніга багата ілюстравана рэпрадукцыямі карцін славутых жывапісцаў розных краін і эпох і архіўнымі фотаздымкамі, на якіх захаваны воблік жанчыны-маці.


Пазнякоў, М.П.  Возера Дзіва

 

 

Пазнякоў, М.П. Возера Дзіва

Пазнякоў, М.П. Возера Дзіва : казкі / маст. Валянцін Макаранка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — 95 с. : каляр. іл. — ISBN 978-985-02-1560-4 (у пер.).
Новую кнігу вядомага пісьменніка, лаўрэата шэрагу літаратурных прэмій у галіне дзіцячай літаратуры склалі празаічныя і вершаваныя казкі на самыя розныя тэмы. Яны выхоўваюць любоў да ўсяго жывога — раслін, кветак, жывёл, птушак,— раскрываюць дзівосны і непаўторны свет роднай прыроды. Творы вучаць маленькіх чытачоў дабрыні, спагадлівасці, чуйнасці, любові да нашай цудоўнай Радзімы.


Поликанина, В.П.  Под небом нераздельным

 

 

Поликанина, В.П. Под небом нераздельным

Поликанина, В.П. Под небом нераздельным : поэзия, проза, переводы. — Минск : Мастацкая літаратура, 2016. — 254 с. — ISBN 978-985-02-1727-1 (в пер.).
«Под небом нераздельным» — новая книга поэзии, прозы и переводов Валентины Поликаниной, лауреата республиканских и международных литературных премий.

В сборник вошли лирические и лирикофилософские стихотворения, стихи в две строфы, «вершыдумкi», переводы с белорусского, а также рассказы, эссе, лирические очерки, литературные зарисовки (на русском и белорусском языках).

Книга отличается жанровым и тематическим многообразием, лиричностью, глубиной философского постижения реальности и внутреннего мира человека.


Вечерняя сказка. Книга 3 : Осень

 

 

Вечерняя сказка. Книга 3 : Осень

Вечерняя сказка. Книга 3 : Осень / сост.: А.М. Коляда, Н.И. Мирончик, С.В. Умец. — Минск : Мастацкая літаратура, 2016. — 252 с. : цв. ил. — (Вечерняя сказка). — ISBN 978-985-02-1728-8 (в пер.).
Все малыши любят слушать перед сном сказки. «Вечерняя сказка» — это серия из четырёх книг, каждая из которых посвящена одному из времен года. Третья книга включает самые интересные осенние сказки народов мира.

Ребёнок окунётся в волшебный мир, полный ярких красок, познакомится с удивительными персонажами и получит много незабываемых впечатлений.


Навуменка, І.Я.  Збор твораў : Т. 7

 

 

Навуменка, І.Я. Збор твораў : Т. 7

Навуменка, І.Я. Збор твораў : у 10 т. / уклад. В.П. Грынчанка, падрыхт. тэкстаў, камент. і паслясл. І. Баўтрэль ; рэд. тома С. С. Лаўшук ; Нац. акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — Т. 7 : Капитан Степь уходит в разведку : аповесць ; Летуценнік ; Асеннія мелодыі : раманы. — 654 с. : іл. — 1 200 экз. — ISBN 978-985-02-1703-5 (у пер.).
У сёмы том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі (1925—2006) увайшла аповесць «Капитан Степь уходит в разведку», напісаная разам з Віктарам Мамантавым, а таксама раманы «Летуценнік» і «Асеннія мелодыі».


Караткевіч, У. С. Збор твораў : Т. 12 : 
Публіцыстыка. Эсэ-нарысы : 1952–1982

 

 

Караткевіч, У. С. Збор твораў : Т. 12

Караткевіч, У. С. Збор твораў : у 25 т. / падрыхт. тэкстаў і камент. Пятра Жаўняровіча ; рэд. тома Віктар Іўчанкаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — Т. 12 : Публіцыстыка. Эсэ-нарысы : 1952–1982. — 782 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-02-1693-9 (у пер.).
У дванаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі эсэ-нарысы – публіцыстычныя творы пра Беларусь, яе рэгіёны і гарады, пра Украіну і Латвію, пра Кіеў і Вільнюс. Адмысловы погляд пісьменніка, адлюстраваны ў своеасаблівай «публіцыстычнай лірыцы», з цягам гадоў застаецца актуальным і запатрабаваным, нібы запрашае чытача задумацца над многімі праблемамі сучаснасці.


Бунта, Т.  Дзяўчынка з Вішнёвага завулка

 

 

Бунта, Т. Дзяўчынка з Вішнёвага завулка

Бунта, Т. Дзяўчынка з Вішнёвага завулка : апавяданні / мастак Аксана Аракчэева. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — 78 с. : іл. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-02-1701-1 (у пер.).
Зборнік апавяданняў для дзяцей, у якіх аўтар з цёплай усмешкай прыгадвае вясёлыя і сумныя гісторыі свайго дзяцінства. Падзеі адбываюцца ў невялікім беларускім горадзе напрыканцы 1960-х гадоў мінулага стагоддзя.


Поликанина, В.П.  Про Гутю и Тибу

 

 

Поликанина, В.П. Про Гутю и Тибу

Поликанина, В.П. Про Гутю и Тибу : стихи для детей / художник Е. Карпович. — Минск : Мастацкая літаратура, 2016. — 20 с. : ил. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-02-1687-8.



Вечерняя сказка. Книга 2 : Лето

 

 

Вечерняя сказка. Книга 2 : Лето

Вечерняя сказка. Книга 2 : Лето / сост.: А.М. Коляда, Н.И. Мирончик, С.В. Умец. — Минск : Мастацкая літаратура, 2016. — 235 с. : цв. ил. — (Вечерняя сказка). — 2 000 экз. — ISBN 978-985-02-1709-7(в пер.).
Все малыши любят слушать перед сном сказки. «Вечерняя сказка» — это серия из четырёх книг, каждая из которых посвящена одному из времен года. Вторая книга включает самые интересные летние сказки народов мира. Ребёнок окунётся в волшебный мир, полный ярких красок, познакомится с удивительными персонажами и получит много незабываемых впечатлений.


Злаціна, Г.  Злодзеі на ферме

 

 

Злаціна, Г. Злодзеі на ферме

Злаціна, Г. Злодзеі на ферме : казка / пер. з балгарскай мовы П. Грынчанкі ; мастакі Г. Георгіеў, С. Князева. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — 12 с. : каляр. іл. — (Прыгоды на Сонечнай ферме). — 2 000 экз. — ISBN 978-985-02-1712-7.
Кніжная серыя “Прыгоды на Сонечнай ферме” вядомай балгарскай пісьменніцы Галіны Злацінай — гэта цікавыя, вясёлыя гісторыі, героямі якіх з’яўляюцца парсючок Балёнік, кацяня Цімох, шчаня Баніфацый ды іншыя жыхары казачнай фермы.


Злаціна, Г.  Начны пажар

 

 

Злаціна, Г. Начны пажар

Злаціна, Г. Начны пажар : казка / пер. з балгарскай мовы П. Грынчанкі ; мастакі Г. Георгіеў, С. Князева. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — 12 с. : каляр. іл. — (Прыгоды на Сонечнай ферме). — 2 000 экз. — ISBN 978-985-02-1713-4.
Кніжная серыя “Прыгоды на Сонечнай ферме” вядомай балгарскай пісьменніцы Галіны Злацінай — гэта цікавыя, вясёлыя гісторыі, героямі якіх з’яўляюцца парсючок Балёнік, кацяня Цімох, шчаня Баніфацый ды іншыя жыхары казачнай фермы.


Маўр, Я.  Бунт звяроў

 

 

Маўр, Я. Бунт звяроў

Маўр, Я. Бунт звяроў : аповесці, апавяданні / уклад. П.В. Грынчанка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — 247 с. — (Бібліятэка выбраных твораў). — 1 000 экз. — ISBN 978-985-02-1711-0 (у пер.).
У кнігу класіка беларускай літаратуры Янкі Маўра (1883—1971) увайшлі папулярныя аповесці і апавяданні для дзяцей і падлеткаў.

Героі прыгодніцкай аповесці «ТВТ» стварылі таямнічую суполку з мэтай палепшыць навакольны свет і дапамагчы суседзям. Прага да творчасці і любоў да працы робяцца для дзяцей займальнай гульнёй.

У аповесці «У краіне райскай птушкі» Янка Маўр апавядае пра далёкі экзатычны востраў Новая Гвінея, пра барацьбу мясцовага насельніцтва супраць каланізатараў.


Першае каханне

 

 

Першае каханне

Першае каханне : аповесці і апавяданні / уклад. А. Спрынчан. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — 479 с. — (Пазакласнае чытанне). — 1 500 экз. — ISBN 978-985-02-1692-2 (у пер.).
Ці хочацца вам, каб чытанне было класным, асабліва пазакласнае? Калі так, дык гэтая кніга для вас. Першае каханне, сяброўства і прыгоды, праблемы і іх пераадоленне ў творах Уладзіміра Аляхновіча, Міколы Гамолкі, Міхася Зарэмбы, Міхася Лынькова, Івана Навуменкі і Кузьмы Чорнага нікога не пакінуць абыякавымі.


Сена на асфальце

 

 

Сена на асфальце

Сена на асфальце : апавяданні / уклад. А. Спрынчан. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — 518 с. — (Бібліятэка выбраных твораў). — ISBN 978-985-02-1715-8 (у пер.).
У кнізе змешчаныя выбраныя апавяданні Аляксея Дударава, Янкі Сіпакова, Міхася Стральцова, Івана Пташнікава і Івана Чыгрынава, якія карыстаюцца нязменнай папулярнасцю наведвальнікаў бібліятэк.


Гарэцкі, М.І.  Творы

 

 

Гарэцкі, М.І. Творы

Гарэцкі, М.І. Творы / уклад. і камент. Т.С. Голуб; навук. рэд. У.В. Гніламёдаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — 932 с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры ; т. 12). — ISBN 978-985-02-1716-5 (у пер.).
У 12-ты том серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры» ўвайшлі найлепшыя творы вядомага айчыннага пісьменніка, крытыка, публіцыста, драматурга Максіма Гарэцкага. Ягонае жыццё і творчасць — прыклад самаадданасці, нескаронасці, непадуладнасці рэпрэсіям, вернасці сабе і высокім ідэалам.