RATING ALL.BY

     

Новые книги издательства "Літаратура і Мастацтва"

 

Яронімас Лаўцюс. Азбука бяспекі

 

 

Яронімас Лаўцюс. Азбука бяспекі

Лаўцюс, Яронімас. Азбука бяспекі : вершы для дзяцей. — Мінск, 2009. — 20 с. — ISBN 978-985-6720-88-1.
 
Усе разам мы павінны клапаціцца аб бяспецы дзяцей, аб тым, каб яны ведалі, як трэба паводзіць сябе дома, на вуліцы, у дарозе, на прыродзе.

Пра гэта і расказваецца ў кнізе, якая дапаможа дзецям лепш зразумець і засвоіць асноўныя прынцыпы бяспечных паводзін.

Кніга будзе выдатным дарадцам і памочнікам настаўнікам, выхавацелям, бацькам – усім, хто клапоціцца аб здароўі дзятвы.

Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

Нiна Мацяш. У прыгаршчах ветру

 

 

Нiна Мацяш. У прыгаршчах ветру

Мацяш, Н. У прыгаршчах ветру : вершы, пераклады, эсэ. — Мінск, 2009. — 144 с. — ISBN 978-985-6720-69-0.
ГКніга вядомай паэтэсы, лаўрэаткі Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова і Міжнароднай прэміі імя Г. Скаварады, Ніны Мацяш «У прыгаршчах ветру». Кніга ў асноўным складаецца з творчага набытку паэтэсы апошняга часу. Гэта — даволі вялікі цыкл яе ўласных вершаў, напісаных у ХХІ стагоддзі, а таксама перакладаў на беларускую мову паэтаў французскай плеяды, твораў лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі арыгінальнай польскай паэткі Віславы Шымборскай і лепшых набыткаў знанай украінскай паэтэсы Ліны Кастэнкі.

Алена Масла. Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў

 

 

Алена Масла. Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў

Масла, Алена. Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў : для дзяцей сярэд. шк. узросту. — Мінск, 2009. — 152 с. — ISBN 978-985-6720-65-2.
“Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў” — своеасаблівы працяг добравядомых чытачам “Чырвонай кнігі…” і “Лясной кнігі…”, выпушчаных РВУ “Літаратура і Мастацтва”. Чарговае выданне з серыі прысвечана беларускім рэкам, азёрам, шырокавядомым вадаёмам і іх жыхарам. Але ў адрозненне ад ранейшых кніг ў “Блакітнай кнізе” прадставілі свае творы амаль трыццаць паэтаў і пісьменнікаў, як добра вядомых у нашай краіне — Раіса Баравікова, Віктар Гардзей, Валерый Кастручын, Уладзімір Мазго, Анатоль Зэкаў, так і маладых — Аксана Спрынчан, Кацярына Хадасевіч-Лісавая.

Многія героі твораў ужо добра вядомыя чытачу, бо вандруюць з серыі ў серыю, — вобраз жыцця такі: на сушы і ў вадзе. Тут і жабяня Квыш-Квыш, і лянівая Чарапаха, і Выдра-Выдраніца. Амаль у кожным апавяданні, вершы праслаўляюцца вадаёмы Радзімы: Нёман, Свіцязь, Свіслач, Блакітныя азёры, а таксама шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра навакольны свет.

Алесь Бачыла. Радзіма мая дарагая

 

 

Алесь Бачыла. Радзіма мая дарагая

Бачыла, А. Радзіма мая дарагая : вершы, эсэ. — Мінск, 2009. — 192 с. — ISBN 978-985-6720-84-3.
У кнігу вядомага паэта Алеся Бачылы “Радзіма мая дарагая” ўключаны лепшыя вершаваныя творы, напісаныя ў перыяд з 1960 па 1980 г.г.

Вершы вылучаюцца сацыяльна-філасофскім зместам, прасякнуты пачуццём любові да роднай Беларусі і глыбокім роздумам над яе гістарычным мінулым і будучыняй.

Акрамя вершаў у кнігу ўвайшлі эсэ “Дарогамі Максіма Багдановіча”, дзе аўтар раскрывае як даследчык многія старонкі творчага і жыццёвага шляху М. Багдановіча.

Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў.

Бусел И.П., Малихтарович П.И. Экономика сельскохозяйственного предприятия с основами менеджмента

 

 

Экономика сельскохозяйственного предприятия с основами менеджмента

Бусел, И.П., Малихтарович, П.И. Экономика сельскохозяйственного предприятия с основами менеджмента : пособие. — Минск, 2009. — 464 с. — ISBN 978-985-6720-86-7.
В пособии излагаются основные вопросы теории и практики экономики сельскохозяйственного предприятия, его функционирования в условиях рыночных отношений и связанные с этим проблемы организации производства и менеджмента. Большое внимание уделено повышению эффективности использования производственных ресурсов, алгоритмам расчета экономических показателей, организационно-экономической оценке технических и технологических инноваций. Освещены вопросы ремонта и материально-технического обеспечения, учета и анализа результатов хозяйственной деятельности.

Книга может быть полезна для широкого круга работников сельскохозяйственного производства, интересующихся экономическими проблемами отрасли в условиях развития рыночных отношений.  

Уладзімір Ягоўдзік. Шчыраю ноччу

 

 

Уладзімір Ягоўдзік. Шчыраю ноччу

Ягоўдзік, Уладзімір. Шчыраю ноччу : проза. — Мінск, 2009. — 272 с. — (Лімаўскі фальварак). — ISBN 978-985-6720-81-2.
Новую кнігу У. Ягоўдзіка «Шчыраю ноччу» з серыі “Лімаўскі фальварак” склалі апавяданні і аповесці «Вочы Начніцы», «І пазвала я…», якія вызначаюцца тонкім лірызмам, светлай музыкай слова. У раздзеле «Лістадзён» змешчаны штрыхі да партрэтаў пісьменнікаў У. Калесніка, У. Караткевіча, Я. Скрыгана, А. Пісьмянкова, мастакоў А. Лось, У. Савіча, В. Славука і інш., творчасць якіх – адметная старонка ў беларускай культуры.

 

Уладзімір Ліпскі. Свіцязянская русалка

 

 

Уладзімір Ліпскі. Свіцязянская русалка

Ліпскі, Уладзімір. Свіцязянская русалка : нарысы : для дзяцей мал. шк. узросту. — Мінск, 2009. — 160 с. — ISBN 978-985-6720- 85-0.
Аўтар гэтай незвычайнай кнігі вядомы пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь расказвае пра непаўторныя краявіды і гістарычнае мінулае, вядомыя помнікі і знакамітых людзей Бераставіцкага, Навагрудскага, Лідскага, Зэльвенскага, Карэліцкага, Слонімскага. Смаргонскага і іншых раёнаў Гродзенскай вобласці.

Гэтай кнігай выдавецтва пачынае серыю зборнікаў пад умоўнай назвай “Я тут жыву”. Іх мэта – праз багацейшую гісторыю нашай краіны, яе стваральнае сягоння садзейнічаць выхаванню любові да сваёй дзяржавы, імя якой – Беларусь. Дзеці павінны ведаць гісторыю і сучасную яву сваёй Радзімы. Асабліва актуальна гэта ў Год роднай зямлі.

Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.  
     

Другие книги издательства "Літаратура і Мастацтва", изданные в 2008-2009 годах:

Дзiцячая i юнацкая лiтаратура

Кнiгi аб родным краi